Ноч музеяў у Музеі Вольнай Беларусі: “Пяць артэфактаў – і толькі адна ноч”

Павел Мацукевіч з экзэмплярам Статута Вялікага Княства Літоўскага

У Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава “Пяць артэфактаў – і толькі адна ноч”, якая прымеркаваная да Ночы музеяў. На ёй прадстаўленыя пяць экспанатаў, кожны з якіх, па словах дырэктара музея Наталлі Задзяркоўскай, варты цэлай выставы.

Пра два з іх распавядае Павел Мацукевіч, прадстаўнік ініцыятывы “Мальдзіс”:

“Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага, прыкладна 1630-х гадоў, адно з першых выданняў, набыта на аўкцыёне за кошт прыватных беларускіх ахвярадаўцаў з мэтай перадачы ў музей у Беларусі. У прыватнасці, у Нясвіж, бо падаецца, там такой карты няма, нягледзячы на тое, што гэта карта была створана ў Нясвіжы каля 1603 года па замове князя Радзівіла Сіроткі.

Другі экспанат – гэта ІІІ Статут Вялікага Княства Літоўскага, польскае выданне 1693 года, надрукаванае ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Набыты тут у Польшчы ў горадзе Каліш у антыкварнай краме таксама за грошы прыватных беларускіх ахвярадаўцаў  з канчатковай мэтай перадачы яго ў Наваградак, у мясцовы музей, бо Наваградак – гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага.

Ініцыятыва “Мальдзіс” названая ў гонар прафесара Адама Мальдзіса, які амаль усё жыццё прысвяціў вяртанню культурнай спадчыны Беларусі”.

Менавіта дзякуючы гэтай ініцыятыве ўдалося выкупіць гэтыя два экспанаты.

Трэці экспанат, прадстаўлены на выставе, гэта сакрэтны ліст брэсцкага ваяводы Яна Антонія Гараіна. Ён выкуплены Музеем Вольнай Беларусі.

Гэта сакрэтны ліст, які напісаў берасцейскі ваявода Ян  Антоній Гараін у 1773 годзе нейкаму невядомаму карэспандэнту ў Люблін. Сам Ян Антоній Гараін быў гарачым патрыётам, імкнуўся захаваць цэласнасць Рэчы Паспалітай. Ужо прайшоў 1772 год, калі адбыўся падзел Рэчы Паспалітай, і частка магнатаў і эліты схілялася да таго, што трэба прызнаваць гэты падзел, гэту анэксію, частка супраціўлялася. Да гэтых людзей, што супраціўляліся, адносіўся Ян Антоній Гараін. Ён піша, што яго падгаворваюць падпісаць дакументы аб падзелу Рэчы Паспалітай, але ён іх не падпіша.

Сам ён быў удзелам Барскай канфедэрацыі, якая змагалася з каралём за захаванне Рэчы Паспалітай, за захаванне шляхецкіх вольнасцей.  Гэты ліст пісаўся ва ўмовах, калі тэрыторыя Рэчы Паспалітай была насычаная расейскімі і прускімі войскамі, сваёй арміі практычна не было, ажыццяўляўся татальны кантроль за карэспандэнцыяй па ўсіх каналах сувязі. Сваё імя ён зашыфраваў  як Ніараг, а правільнае прозвішча можна прачытаць, калі чытаць ззаду наперад. Сам Ян разумеў, што ліст можа трапіць у варожыя рукі, таму пісаў рознымі загадкамі і алегорыямі, каб чужы чалавек не зразумеў яго зместу, але адрасат зразумеў бы ўсё правільна.

Такія экзэмляры вельмі рэдка трапляюць у музейныя калекцыі, бо функцыя такога ліста – даставіць інфармацыю, пасля чаго ён павінен быць знішчаны. Але па нейкіх прычынах яго не знішчылі, таму ён і захаваўся.  

Яшчэ адзін экспанат – гэта радзівілаўская мапа 1649 года, набытая Беларускім клубам мецэнатаў пры падтрымцы Беларускай Рады культуры. Мапа была настолькі дакладнай, што паслужыла асновай для ўсіх наступных картаў на працягу XVII – XVIII стагоддзяў.

Пяты экзэмпляр – асобнік “Перыгрынацыі” Мікалая Крыштафа Радзівіла. Гэта добра захаванае лацінскае выданне, надрукаванае ў 1614 годзе ў Антверпене. Яна можа лічыцца важнай крыніцай падарожжаў еўрапейская арыстакратыі ў Святую зямлю. Сам аўтар, Мікалай Крыштаф Радзівіл, адыграў ключавую ролю ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. 

Последнее

Во временно занятом иностранными войсками Мариуполе осудили местного 18-летнего парня

Подконтрольный российским властям Верховный суд ДНР 31 июля приговорил 18-летнего жителя Мариуполя Александра Сырова к семи годам колонии общего режима по делу о госизмене (статья 275 УК) и шпионаже (статья 276 УК). Об этом сообщили пресс-служба суда и телеграм-канал «Штаб обороны ДНР»

А законно ли вообще Трамп вводит пошлины?
Charts show the “reciprocal" tariff rates US President Donald Trump announced on April 2. The justification Trump used to impose those tariffs and others is being challenges in a federal appeals court. Alex Wong/Getty Images

Судьи Апелляционного суда США по федеральному округу уже выразили серьёзный скептицизм в отношении того, что Трамп может вводить пошлины, используя чрезвычайные полномочия. По сообщению CNN, это их первая реакция на решение суда низшей инстанции о том, что президент страны превысил собственные обязанности при введении наиболее агрессивных пошлин в отношении других стран

Пошлины в отношении Мексики — сохранятся. Но грядут изменения. В лучшую сторону.
An aerial image shows trucks coming from Mexico enter the US to an inspection station after crossing the border in Otay Mesa, California, on April 2. Sandy Huffaker/AFP/Getty Images

Президент США Дональд Трамп объявил в четверг о соглашении с продлением действующих 25%-ных пошлин на некоторые мексиканские товары, импортируемые в США, на 90 дней. Это означает, что более высокие 30%-ые пошлины, которыми угрожал Трамп, будут отложены как минимум на три месяца. Об этом пишет CNN

Российские аграрии потеряли почти 1 миллиард долларов из-за засухи и падения урожая

Фермеры Краснодарского края и Ростовской области сообщили о потерях до 80 млрд рублей (около 1 млрд долларов) из-за засухи.

Биатлонистка Лаура Дальмайер погибла в горах Пакистана

Немецкую биатлонистку, двукратную олимпийскую чемпионку Лауру Дальмайер, нашли погибшей в горах Каракорум на территории Пакистана.

Армения готова «открыть ворота» для Азербайджана

Историческое заявление. Президент Армении призвал «открыть ворота» Сюникской области, которую в Азербайджане называют Зангезурским коридором. 

Баку поставит Киеву снаряды?

Москва выходит на новый виток противостояния с Баку. В ряде российских СМИ Азербайджан обвинили в подготовке к поставкам боеприпасов Киеву.

Ваши пожертвования помогают нам работать для Вас

Чтобы связаться с нами пишите в бот приёма сообщений в Telegram @nextamail_bot, на электронную почту contact@nexta.tv


TRC20 (USDT и любые активы в сети Tron):
TB7pTVZBec9wLSavNcsMYiuENjZNBpFLhX
BTC:1NFA7bjyp3UNyjeMYeXa9LmcsBFpbVQiUu